EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2010-09-10 21:47

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Политика

Юрась Беленькі: “Гэта чужы праект і не трэба яму спрыяць”

2010 03 07

Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ Зянона Пазьняка збіраецца байкатаваць не толькі прэзідэнцкія, але і выбары ў мясцовыя Саветы. Намеснік старшыні партыі Юрась БЕЛЕНЬКІ распавядае карэспандэнту Euramost.org, чаму ў іх такая пазіцыя і што трэба рабіць астатняй апазіцыі.

- У нас пазіцыя застаецца нязменнай – мы не ўдзельнічаем у фальшывых мерапрыемствах, - кажа Юрась Беленькі. – Бо наш удзел стаў бы дапамогай рэжыму. Але з другога боку мы ўсё будзем рабіць, каб сабраць доказы таго, што гэта не ёсць выбары, а ёсць фальш. Таму мы распрацавалі шэраг мерапрыемстваў, каб гэтыя доказы сабраць. Гэта работа праводзіцца папярэдне і будзе рабіцца на ўсіх этапах так званай выбарчай кампаніі.

- Асобныя лідэры апазіцыі таксама кажуць, што выбары практычна немагчыма выйграць, але ўдзельнічаць у іх трэба хаця б таму, каб дайсці да людзей і, карыстаючыся момантам, данесці да іх сваю пазіцыю…
- Калі гэтыя лідэры жывуць на Месяцы ці на Марсе, і, калі выбары – гэта адзіная для іх магчымасць прыляцець з Марса ў Беларусь ды сустрэцца з людзьмі, то, напэўна, яны маюць рацыю. Але якая праблема данесці пазіцыю да людзей не падчас выбарчай кампаніі? Мы чулі набор гэтых аргументаў нават тады, калі гэта апазіцыя дапамагала рэжыму праводзіць рэферэндум. А сустрэцца з людзьмі ў нас на Беларусі няма праблемы. Усе мы тут жывём, ходзім па беларускіх вуліцах, у беларускія крамы і маем магчымасць ці праз непасрэдны зварот, ці праз друкаваныя матэрыялы звяртацца да людзей, кантактаваць з імі. Так што вельмі арыгінальная пазіцыя!

- Але нейкім чынам апазіцыя можа выкарыстаць выбары ў мясцовыя Саветы на сваю карысць?
- Я думаю, што рэальная апазіцыя мусіць выкарыстоўваць любую кампанію ў першую чаргу на карысць беларускага народа. А ў нас рэальная апазіцыя – гэта тая, якая падзелена з рэжымам па ключавым пытанні. Па пытанні незалежнасці краіны. Бо рэжым у нас не ўнутраны, ён прынесены з Расіі. Беларускае насельніцтва пастаянна змяншаецца, ідзе духоўнае вынішчэнне беларусаў, як асновы існавання нацыі. Гэта датычыцца мовы, культуры, беларускамоўных школ… Чым не прарасійская палітыка? Таму я кажу пра падзел на беларускія сілы, якія змагаюцца за сваю нацыю, і тыя, якія робяць усё, каб ліквідаваць яе. Вось у якім накірунку павінна працаваць рэальная апазіцыя на любых выбарах.

- Ваша партыя выбары байкатуе, тыя, хто ўдзельнічае, не бачаць сябе пераможцамі… Што ж за апазіцыя такая?
- Я яшчэ раз кажу, што, калі б гэтыя выбары мелі хоць нейкае сапраўднае значэнне па гэтым нашым ключавым пытанні, то, напэўна, у гэтым ракурсе так і трэба было б разглядаць.І трэба заходзіць з таго, наколькі сёння наша беларускае грамадства разумее сітуацыю. Я ж бачу, што зараз абсалютная большасць людзей абсалютна адэкватна разумее, што ніякіх выбараў няма. Таму правіла нумар адзін – калі ты з гэтым народам, то не падманвай ні яго, ні сябе. Не кажы яму, што праз гэтыя выбары можна сітуацыю палепшыць ці нечага дасягнуць. Гэта чужы праект, які накіраваны супраць жыццёвых інтарэсаў беларусаў. Дык навошта яму спрыяць?

- На ваш погляд, выбары ў мясцовыя Саветы моцна будуць адрознівацца ад прэзідэнцкіх?
- Натуральна. Уся ўлада знаходзіцца ў прэзідэнцкай структуры ўлады, а рэальных мясцовых органаў улады па сутнасці няма. Ёсць вертыкаль, якая мае рэальную ўладу і прызначаецца зверху. А дэкаратыўныя мясцовыя органы так і застаюцца дэкаратыўныя. Усё вырашаюць выканкамы. Сітуацыю патрэбна разглядаць толькі так.
Аляксандр САМУСЕВІЧ.



 
  Статья приводится без комментариев
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
 
 
 
 



 
 
Политика
Александр Бухвостов: «Пускай бы лучше Трудовой кодекс исполняли и отменили контрактную систему…»
2010 09 08
Федерация профсоюзов Беларуси должна играть более активную роль в налаживании сотрудничества с Международной организацией труда, заявил премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский на встрече с активом Ф >>

Никто из тех, кто лично знал Олега Бебенина, не может поверить в версию самоубийства.
2010 09 04
Вечером в пятницу в своем дачном доме в петле был найден известный журналист, основатель и руководитель оппозиционного сайта «Хартия-97» Олег Бебенин. В четверг 2 августа он уехал на дачу и через како >>

Алексей Янукевич: «Мы готовы к дискуссии, но все нас игнорируют»
2010 09 02
Партия БНФ призвала претендентов на пост президента к дебатам. Председатель Партии БНФ Алексей ЯНУКЕВИЧ говорит в интервью Euramost.org, что «прошло время, но до сих пор не откликнулся ни один» и объя >>

Валерий Костко: «Любая политическая игра не обходится без спецслужб»
2010 09 01
В ночь на 31 августа в Минске неизвестные бросили две бутылки с зажигательной смесью в здание российского посольства. Инцидент произошел около полуночи по московскому времени. Одна из бутылок попала в >>

До такой брани Лукашенко не опускался уже давно.
2010 09 01
После непонятного происшествия – нападения на российское посольство в Минске, произошедшего поздно вечером 30 августа, уже только ленивый не высказад своим версии по поводу случившегося. Причем, теори >>


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27

 
 
© 2002 — 2010 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте