EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2013-06-19 01:37

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Общество

Павал Севярынец: Ад візыту Патрыярха Кірыла можна чакаць хвалю цікавасьці да праваслаўя

2009 09 22

25 верасьня пачынаецца чатырохдзённы візыт у Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Кірыла. Цягам гэтага часу галава РПЦ наведае Менск, Віцебск, а таксама старажытны Полацак. Гэта ўжо другое наведваньне сьвятара Беларусі – першы раз ёй быў тут у якасьці Мітрапаліта Смаленскага й Калінінградзкага летась, калі суправаджаў пад час візыту ў Беларусь свайго папярэдніка – Патрыярха Алексія ІІ.

Ад гэтага візыту розныя дзеячы чакаюць рознага. Некаторыя аналітыкі кажуць пра палітычны характар візыту, іншыя мяркуюць, што гэтае наведваньне Беларусі будзе мець выключна пастырскі характар. Але без перавелічэньня ўсе вызнаюць вялікую цікаўнасьць да прыезду новага галавы Рускай Праваслаўнай Царквы ў нашую краіну.

“Ад гэтага візыту можна чакаць хвалі цікаўнасьці да праваслаўя, - лічыць сустаршыня партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец. – Можна чакаць адказу на пытаньні, як Патрыярх бачыць і духоўную, і культурную, і грамадзкую, і нават палітычную сытуацыю ў Беларусі. Я думаю, што гэтыя пытаньні ў той ці іншай форме яму будуць зададзеныя, і адказы будуць гучаць. І гэта будзе азначаць новае стаўленьне Маскоўскае патрыярхіі, новае стаўленьне Маскоўскага Патрыярха да Беларусі, да Лукашэнкі, да беларусаў як народа і да беларускага праваслаўя”.

На думку Павала Севярынца, гэтае стаўленьне з боку новага кіраўніка РПЦ будзе розьніцца ад стаўленьня Патрыярха Алексія ІІ. “Патрыярх Кірыл ёсьць чалавекам новае фармацыі, гэта чалавек, які гатовы фармуляваць адказы з улікам сьвету, які мяняецца. І вось сёньня й заўтра ў Менску будзе выступаць пратадыякан Андрэй Кураеў, якога можна разглядаць як пэўны індыкатар таго, у якім кірунку зараз ідзе рух расейскага праваслаўя. У яго можна будзе атрымаць адказы на многія пытаньні”.

Для даведкі:

Пратадыякан Андрэй Кураеў ёсьць прафэсарам Маскоўскай духоўнай акадэміі, старэйшым навуковым супрацоўнікам катэдры філязофіі рэлігіі й рэлігіяведзеньня Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пісьменьнікам і публіцыстам. Андрэй Кураеў зьяўляецца аўтарам некалькіх кніг, сярод якіх – “Сатанізм для ітэлігенцыі”, “Пратэстантызм у праваславіі”, “Неамэрыканскі місіянэр” ды іншыя.

Андрэй Кураеў мае шмат царкоўных узнагародаў, у 2003 годзе быў уганараваны ордэнам прэпадобнага Сергія Раданежскага за місіянэрскую дзейнасьць сярод моладзі.

Генадзь ЛОГІНАЎ



 
  Статья приводится без комментариев
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
 
 
 
 



 
 
Общество
«Студэнцкая Рада» приглашает студентов-юристов на стажировку в юридическую консультацию
2013 03 12
Ты - студент-юрист и готов помогать другим студентам защищать свои права? Хочешь попрактиковать свои знания и «набить руку» на настоящих делах? Пройди стажировку в юридической клинике «Студэнцкай Ра >>

Адвокатам велено «раскрыть рты»
2013 02 25
27 декабря 2012 года состоялось заседание Совета республиканской коллегии адвокатов по подведению итогов работы РКА за прошедший год. На заседании Совета одним из рассмотренных вопросов был вопрос об >>

Среди победителей конкурса о толерантности -- автор из Беларуси -- Екатерина Синюк, статья «Кто обидел семью темнокожих белорусов?
2013 02 22
Подводя итоги III Международного конкурса публикаций имени Юрия Атамана, можно говорить о нескольких положительных тенденциях. Во-первых, присланные материалы все чаще демонстрируют стремление авторо >>

Гомель: Константин Жуковский просит власти разрешить ему раскрасить памятник Ленину
2013 02 06
Гомельский оппозиционер Константин Жуковский обратился с открытым письмом к начальнику управления архитектуры и градостроительства Гомельского горисполкома, в котором просит дать ему разрешение разрис >>

Тарифы на свет: трехступенчатая система тарифов с 1 февраля
2013 01 29
Платить за свет с 1 февраля 2013 года мы будем в зависимости от объемов потребления электрической энергии в течение месяца. Такое решение закреплено постановлением Совмина N52.


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54

 
 
© 2002 — 2013 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте