EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2013-06-20 12:37

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Регионы

Жыхар вёскі Дублін (Брагінскі раён): Пасля аварыі ў Чарнобылі многія з’ехалі, а потым вярнуліся па другім разе

2009 10 15

Адным з пунктаў прэс-туру, ладжанага нядаўна Беларускай асацыяцыяй журналістаў па Гомельшчыне і Чарнігаўшчыне – абласцях, найбольш пацярпелых у выніку катастрофы на чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, сталася вёска Дублін, што ў Брагінскім раёне. Тут не такі заняпад, як у іншых населеных пунктах раёна, але і шмат чаго, што рэжа вока. Гэта і адселеныя паўразваленыя хаціны з саламянымі дахамі, і закінутыя свіраны і пуні.

Адным з пунктаў прэс-туру, ладжанага нядаўна Беларускай асацыяцыяй журналістаў па Гомельшчыне і Чарнігаўшчыне – абласцях, найбольш пацярпелых у выніку катастрофы на чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, сталася вёска Дублін, што ў Брагінскім раёне. Тут не такі заняпад, як у іншых населеных пунктах раёна, але і шмат чаго, што рэжа вока. Гэта і адселеныя паўразваленыя хаціны з саламянымі дахамі, і закінутыя свіраны і пуні.

Але Дублін жыве сваім жыццём. Вось размова з адным месцічам, які трапіўся нам на ўскраёку “ірландскага цёзкі”. Завуць яго Аляксандр Уладзіміравіч Гардэенка, яму 57 год, пакуль яшчэ не пенсіянер.

- Вы тут нарадзіліся?

Так, матка мяне тут нарадзіла, у Дубліне. Я карэнны дублінец. У мяне і бацька, і матка – усе тут пахаронены, як кажуць у нас, за свінаркай (за фермай – Г.Л.) – кладбішча тут наша. І мяне туды, як прыдзе час, завязуць.

- Працуеце тут недзе?

Так, на ферме, сторажам.

- А вялікая вёска? Колькі двароў?

Зараз колькі і не знаю. Тут у той частцы вёскі толькі адзін застаўся, а вось тут многа новых набудавалі. А там хто памёр, а тыя вось на ўскрайку, на самым канцы, згарэлі ад газу. Вось гэта – мая старая хата (амаль напоўніцу разваленая – Г.Л .), я жыву ў той (паказвае на ўскраек вёскі)

- Як Вам тут жывецца?

А нармальна, не жалуюся.

- А колькі зарабляеце?

Сторажам? 210 тысяч у месяц.

- На жыццё хапае?

Дык у мяне ж усё сваё, гаспадарка, таму хапае.

- Як настрой у людзей тут у Дубліне?

Нармальны настрой. Вось па суботах тут дыскатэта тая, дык сюды і з Брагіна прыязджаюць маладыя, і з Хойнікаў. Весяляцца!

- А каго тут больш, старых ці маладых?

Старых амаль няма ўжо, у асноўным маладыя.

- А адкуль едуць сюды маладыя?

З Брагіна, з вёсак на раёне, з другіх раёнаў.

- З другіх краін перасяленцы ёсць?

А вось малдаване прыехалі – шэсць сем’яў. Ужо два месяцы як. Жанчыны з дзецьмі, мнагадзетныя. Мужыкоў няма, бо работы ім тут няма.

- А тутэйшыя маладыя адсюль куды з’язджаюць?

У асноўным на Мінск, а таксама на Баранавічы і Гомель.

- Вы ведаеце, адкуль назва вашай вёскі?

А вунь там быў дуб, а пад дубам лінь стаяў. Адзін пачаў крычаць: Дуб! Лінь! Лінь пад дубом ёсць, значыцца. Лінь – гэта рыба такая, прыгожая вельмі.

- Пра горад такі ў Ірландыі – Дублін – чулі?

А як жа ж! Гэта ж сталіца іхняя!

- Пасля аварыі ў Чарнобылі на сваім здароўі адчуваеце наступствы?

Ды не.

- Гэта байкі ўсё?

Ды канешне!

- Народ тут выпіць любіць?

Толькі давай! Я таксама не адмаўляюся.

- А ўвогуле ў вас не было жадання з’ехаць адсюль?

Не. Хаця пасля аварыі з’язджалі цэлымі аўтобусамі. А потым многія ў другі раз вярнуліся. Так і жывем.

Генадзь ЛОГІНАЎ









 
  Статья приводится без комментариев
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
 
 
 
 



 
 
Регионы
Долгожители
2013 03 10
В прошлом году социальная служба Орши поздравила со столетием шестерых долгожителей города.

Белыничскому предпринимателю "порекомендовали" прекратить распространение независимой прессы
2013 03 09
На днях в магазин к белыничскому предпринимателю Николаю Метелице пришел сотрудник Белыничского РОВД. Приобретение каких-то товаров сотрудника правоохранительных органов не очень заинтересовало, его и >>

«Права Человека «на пальцах» приедут в Брест 16 марта!
2013 03 05
Вы хотите знать, какими правами обладаете и как их защитить? К кому можно обратиться за помощью? Какие действия можно предпринять самостоятельно? Ищем ответы 16 марта на расширенном семинаре «Права че >>

Віцебскі аблвыканкам і Аршанскі гарвыканкам адказалі мастаку Міколу Купаву
2013 03 03
Нагадаем, што ў лісце да дзяржаўных служачых Мікола Мікалаевіч прапаноўваў уладам непасрэдна далучыцца да рэстаўрацыі былога Базылянскага манастыра, бо менавіта ўлады ў свой час сталі прычынай разбурэ >>

На требование языкового равенства Солигорский исполком ответил отпиской
2013 02 27
Заместитель председателя Солигорской городской организации "ТБМ" Владимир Масаковский обратился к местным властям с предложениями, которые бы на практике закрепили равный статус белорусского и русског >>


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12

 
 
© 2002 — 2013 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте