EuraMost RSS

EnglishБелорусская информационно-аналитическая интернет—газета 2013-05-25 07:54

    Политика         Экономика         Евросоюз         Общество         Тема         Регионы         Культура        
 
 
 
Политика

Таццяна Севярынец: “Я сама некалі сказала свайму сыну: “Не вер, не бойся, не прасі!”

2011 01 03

За апошнія некалькі дзён з СІЗА КДБ, хай і пад падпіску аб нявыездзе, выйшлі два чалавекі – экс-кандыдат у прэзідэнты, сустаршыня партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, які выйшаў і кіраўнік выбарчага штаба Ўладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў. Затое за кратамі да гэтага часу застаюцца іх бліжэйшыя палечнікі – другі сустаршыня БХД Павал Севярынец і экс-кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў.

Як высветлілася, Віталь Рымашэўскі перад тым, як выйсці з СІЗА напісаў “тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі”. Што там дакладна было напісана, пакуль не вядома. Але карэспандэнт www.Euramost.org пацікавіўся ў Таццяны СЕВЯРЫНЕЦ, маці Паўла, ці не чакае яна і яго вызваленне праз такую ж “тлумачальную запіску”.


-- Вы чулі ўжо пра вызваленне Віталя Рымашэўскага?

-- Я пра гэта даведалася толькі днём 3 студзеня. Зараз спрабую ўдакладніць гэтыя звесткі: ці праўда, ці – не, з якой нагоды? Пытанняў, канешне, вельмі шмат. Я, з аднаго боку, вельмі рада, што ён на волі, але ў мяне адчуванне такое, як мяне кінулі. Бо я і 1, і 2 размаўляла з сябрамі нашымі і ніхто мне не паведаміў, што ён на волі.


-- Вас здзіўляе тое, што за два дні на волі ён вам так і не аказаўся?

-- Так. Я размаўлялі з людзьмі, якія ўсе гэтыя дні падтрымлівалі жонку Віталя, разам з ёй сустракалі новы год. Але ні 1, ні 2 ніхто мне нічога не сказаў! Я адказу, як гэта стала вядома, пачала тэлефанаваць нашым сябрам: нехта, як і я, нічога таксама не ведае, нехта пра гэта чуў, але не ведае, ці так гэта. Званю сакратару нашай партыі, але ён мне не адказвае. Ці там якая прэсавая канферэнцыя, ці яны недзе разам з Віталём на допыце ў КДБ? І шмат пытанняў наконт гэтай тлумачальнай запіскі, якую ён нібыта напісаў на імя Лукашэнкі, дзе нібыта ён не каяўся, а толькі нешта тлумачыў.

Адно я ведаю, што гэтая ўлада гадская і будзе рабіць усё, каб перасварыць унутры партыйных структураў людзей. Так, як гэта здарылася ў АГП, дзе слабіну даў Раманчук. Мне расказвалі, што перад Міхалевічам паставілі выбар: альбо каяцца, як Раманчук, альбо ты ідзеш у камеру – і той жа Міхалевіч выбраў камеру.


-- Як вы лічыце, можа ёсць сэнс напісаць і Паўлу якую-небудзь тлумачальную запіску на імя Лукашэнкі, каб выйсці з камеры?

-- Я памятаю, як я была ў сына на спатканні, калі ён у 21 год сядзеў на Валадарцы. І я яму тады сказала: “Сынок! Не вер, не бойся, не прасі!” Я сама ў гэтай улады ніколі не прасіла і без даверу да яе стаўлюся. Я вельмі хачу, каб мой сынок быў на волі. Але каб пры гэтым ён захаваў свой твар і годнасць. Каб не было ніякіх падстаў думаць пра тое, што мой сын свае прынцыпы заманіў. Я ведаю, што мой сын вельмі моцны чалавек. Але я здагадваюся, колькі гэта каштуе – захоўваць там своё годнасць і прытрымлівацца сваіх прынцыпаў. Мы нават у страшным сне не можам уявіць сабе, што там і як, які ціск і як яго там могуць “падставіць”.

Ёсць слабое месца ў Віталя – гэта яго сям’я, яго маленькая дачушка. І перад гэтым устаяць мала хто зможа. Паша ахвяруе толькі сваім здароўем і сваім жыццём. Ён даў сабе слова не звязваць сябе пакуль не будзе перамогі. Ён вольны чалавек у гэтым сэнсе.


-- Вы ўпэўненыя, што ніякай “ілумачальнай запіскі” ён пісаць не будзе?

-- Не, Павал не будзе! Я не ведаю, што павінна здарыцца, каб ён гэта зрабіў.


Васіль СЛУШНЫ


 
  Статья приводится без комментариев
 
Имя:
Электронная почта:
Комментарий:


Введите код:  

Редакция  имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали.
 
 
 
 
 



 
 
Политика
Обзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси. Февраль 2013
2013 03 12
Несмотря на сохранение общей стабильно плохой ситуации с правами человека, в феврале произошло важное событие, касающееся ситуации с политзаключенными - на свободу вышел Василий Парфенков, бывший фигу >>

Комиссар Совета Европы: Белорусские правозащитники нуждаются в поддержке
2013 02 20
2 февраля Комиссар Совета Европы по правам человека г-н Нилс Муйжниекс выступил с заявлением в поддержку белорусских правозащитников, призывая все страны Совета Европы быть активнее и логичнее в своей >>

Алесь Беляцкий: "Эти слова - не только для меня одного"
2013 02 01
Заключенному руководителю "Весны" Алесю Беляцкому в бобруйскую колонию продолжают идти письма и открытки со всего мира. Хотя спал праздничный ажиотаж, в некоторые дни политзаключенный получает около с >>

Мониторинг событий после выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва
2013 01 24
Мониторинг событий после выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва

Место встречи Макею назначили в Тбилиси
2013 01 14
В недрах «Восточного партнерства» зреет событие, касающееся непосредственно Беларуси. Страна продолжает числиться в этом евросоюзном проекте. Глава МИД и министр транспорта Беларуси в феврале приезжаю >>


 
 
 
Текущий / Архив   1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65

 
 
© 2002 — 2013 Euramost.orginfo@euramost.org  О проекте