|
Лёс праваабаронцы
 2011 10 26
Кіраўнік Праваабарончага цэнтр “Вясна” Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека 2012 года. Але пры гэтым намінант на прэмію знаходзіцца ў беларускай турме. .. 2 лістапада ў Мінску распачынаецца суд на праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
Алесь Бяляцкі 15 гадоў абараняў правы чалавека ў Беларусі, 4 жніўня 2011году ён быў арыштаваны і знаходзіцца за кратамі, у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску,
Алесь Бяляцкі абвінавачаны па артыкуле 243, частка 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь , які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Справа была ўзбуджана на падставе інфармацыі, звязанай з банкаўскім рахункам Алеся Бяляцкага ў банку ў Вільні, якая была прадастаўлена беларускім уладам літоўскім Міністэрствам юстыцыі. Беларускія падатковыя структуры інтэрпрытавалі рахунак сп. Бяляцкага, як яго асабісты прыбытак і абвінавацілі ва ўтойванні яго. Насамрэч, гэтыя грошы, перададзеныя міжнароднымі арганізацыямі, выкарыстоўваліся для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій.
|