 |
|
 |
| |
|
|
Сяржук Вітушка і Незалежнасць
 2012 07 02
Скончылася зямное жыццё Сяржука Вітушкі. Ён сканаў зранку 2 ліпеня 2012 года ў Вільні. Сяржук быў адным з яскравых лідэраў моладзевага нацыянальнага руху 80-ых. Сяржук Вітушка гаварыў пра той час карэспандэнту нашага сайта: “Гэта быў час, калі дыхалася на поўныя грудзі”. Нагадваем тую гутарку, у якой Сяржук распавядае пра беларускую ідэю і моладзевы нацыянальны рух васьмідзесятых гадоў і дзейнасць "Талакі”, якая дзейнічала ў Мінску з 1985 па 1989 гады.
-- Калі ўпершыню ў асяродку “Талакі” прагучала слова “Незалежнасць”?
-- Да пэўнага моманту пра гэта не гаварылася. Усё ішло праз цікаўнасць да этнаграфіі, да гісторыі, мовы, літаратуры. Найперш – гісторыя. А момант палітыкі, Незалежнасці… гэтага да часу не было. Самі ўлады пісалі артыкульчыкі пра на, што вось гэтыя буржуазныя нацыяналісты нечага захацелі. А потым у нас было знаёмства з лёсам рэпрасаваных людзей і некае шкадаванне, і нейкая пэўная злосць, што былі пазабіваныя такія людзі. Але, калі ўпершыню прагучала слова “Незалежнасць”, яно, ясна напалохала. Пра палітыку я не думаў.
-- Ці ўсведамлялі вы сябе “нацыяналістамі”?
-- Я адкрыў для сябе Беларусь, я адкрыў для сябе мову, я адкрыў для сябе песні. І гэтага дастаткова. Гэта ўжо сёння, з гістарычнай дыстанцыі, паглядам збоку, можна гэта назваць гэта “нацыяналізмам” . Тады гэта слова не было патрэбным. Тады ўжывалася слова “народ”, “народны”, “народныя традыцыі”, “мудрасць народная”. І нас хутчэй можна было бы называць “нарадоўцамі”. І мы сябе называлі “патрыётамі”. У савецкія часы я бы мог назваць сябе нацыяналістам, але з долей іроніі: “Ну, вы ж разумееце, што я ніякі не буржуазны нацыяналіст. Я сапраўдны патрыёт, “нацыяналіст у добрым сэнсе гэтага слова”, той, хто любіць свой народ, сваю нацыю”. Словам “нацыяналім” мала карысталіся. Яно было проста непатрэбнае. Мы адкрылі для сябе Беларусь, беларускае. Гэта ёсць нешта нашае, нешта лепшае, і гэта тое, што ад нас хавалі, нешта тое, што нам не давалі. Гэта нейкая таямніца, якую мы раскрылі і прапануем іншым. Быццам бы на сметніку раскапалі каштоўнасць – адмылі і во – яна заззяла! І мы гэта знайшлі і, калі ласка, гатовыя падзяліцца гэтым з кожным – вазьміце гэта, бярыце! Бярыце, гэта ж так добра, так цікава! Мы ішлі да людзей менавіта з такім пасылам.
-- Вы неслі гэты дар людзям…А што адбывалася ў душы?
-- Неякі незаўважна ўсё беларускае замяніла сабою ўсе былыя аб’екты майго захаплення. Я ж да гэтага вельмі любіў песні Уладзіміра Высоцкага, групы “Машына часу”, я слухаў Дольскага, слухаў Акуджаву…Бардаўская песня мне страшэнна падабалася. І раптам – усё. Як вырастае дзіцё, і дзіцячыя цацкі раптам яму становяцца нецікавыя. Так і тут раптам на першым месцы апынуліся Камоцкі і Сокалаў-Воюш – гэта былі свае… гэта было па-беларуску. Відаць, трэба было перахварэць нейкай непрыязнасцю да рускага, каб стаць палымяным патрыётам беларускага. Трэба было трошкі раззлавацца…
-- Навошта?
-- Трэба было адрозніць сябе, аддзяліць сябе ад рускага – ад рускай культуры, ад рускай мовы. Быў такі моўны пурызм… На зборках “Талакі” была такая мода, што калі нехта нейкае рускае слоўца ўвярнуў у размову, то заўвагу робяць. Гэта лічылася нормай – зрабіць такую моўную заўвагу. Можа некаторых людзей гэта і адштурхоўвала, можа нехта з-за гэта і не загаварыў па-беларуску. Я сам гэта адчуў, калі паспрабаваў вучыць літоўскую мову. У мне быў гэты комплекс настаўніка, што я ж настаўнік – я паўсюль павінен гаварыць правільна. А гэта ж непазбежна, калі пачынаеш гаварыць на нейкай іншай мове, то памылкі будзеш рабіць. І вось гэтая невыноснаснасць таго, што ты будзеш рабіць памылкі, стрымлівала. Я сёння лічу, што гэтыя заўвагі была не самай лепшай моўнай тактыкай з нашага боку. Больш цярпімым трэба было быць. Але ж з другога боку, бачыш, ніхто нам такога не навязваў. Мы самі гэта прыдумалі, і на гэта было патрэбна, каб ўмацавацца ў сваёй веры, у сваёй правільнасці.
-- Ці баяліся вы рэпрэсій?
-- У мяне было такое адчуванне: “Я ж нічога кепскага не раблю!” Я ж рабоча-сялянскай сям’і… Я не адчуваў, што нешта кепскае раблю, што нешта скраў, ці нейкі закон парушыў. Я глядзеў на ўсіх чыноўнікаў ці міліцыянтаў анёльскімі вачыма… І я думаю, гэта іх страшна бянтэжыла. Можа быць у іншых людзей, было нейкае іншае адчуванне, нейкае разуменне… Але адчування нейкай крамолы, быццам бы мы спецыяльна збіраліся разваліць гэты Савецкі Саюз, не было…
-- Як вы згадваеце той час?
-- Усе гэтыя чатыры “талакоўскія” гады былі яскравымі. Гэта быў час, калі дыхалася на поўныя грудзі. Хаця кожны дзень быў канфлікт, бо гаварэнне па-беларуску стварала сітуацыю канфліктнасці ў кожнай краме. Але мы як ледаколы рухаліся наперад і гаварылі. Такі быў залаты час, што гэтага хацелася, як паэту натхнення. Адчуванне паўнаты жыцця, што ты нешта робіш, і ты штосьці можаш, і штосьці атрымліваецца. У кавярнях на Траецкім вельмі часта збіраліся, каб папіць там кавы. Там рабілі турэцкую каву. Дарэчы, смак той кавы па-турэцку так і застаўся са мной. І пасля гэтага ніколі нідзе не было такой кавы. Ездзілі ў Вільню… І калі пад’язджалі да вакзала, трэба было стаяць і глядзець у пэўны бок, і там павінна была мільгануць бел-чырвоная-белая “плямка” герба Пагоні на Вострай Браме. Гэта быў такі рытуал. Прыязджалі на вакзал, часта там заходзілі ў “Чэбурэчную”, бо выязджалі рана раніцай на “Чайцы”, у хаце не паспявалі паснедаць. Пасля ішлі на Вострабрамскую. І вось перад табой Вострая Брама! Там глядзелі на Пагоню, на абраз Вострабрамскай Божай Маці. Пасля гулялі па горадзе, задзіраючы галовы, арыетуючыся па званіцах, і бадзяліся ў лабірынце вуліц, куды вочы завядуць. Проста фантастычнае адчуванне было ад таго, што вось цэлы горад стары – лабірынты старых вуліц, дамоў, дворыкаўкуды можна зайсці. Нам Вільня здавалася ідэальнай. І, безумоўна, кавярні – маленькія столікі, сурвэтачкі, утульнасць маленькіх залаў. Гэта быў такі беларускі лад жыцця – ад свята да свята, ад імпрэзы да імпрэы.
Паліна Качаткова
|
| |
| (Читать комментарии: 1) |
| |
Редакция имеет право удалять комментарии, которые не соответствуют принятым нормам морали. |
|
| |
| |
Michail Vashkevich-Bulgaria., /проект,распространи/.Закон №007/2012``О свободе выражения общественного мнения, свободе слова, гластности, митингах, демонстрациях, протестах, манифестациях,пикетах, референдумах, собраниях, и других выражениях гражданской позиции и активности``. Мы, народ Республики Беларусь (Беларуси), исходя из ответственности за настоящее и будущее Беларуси, сознавая себя полноправным субъектом мирового сообщества и подтверждая свою приверженность общечеловеческим ценностям, основываясь на своем неотъемлемом праве на самоопределение, опираясь на многовековую историю развития белорусской государственности, стремясь утвердить права и свободы каждого гражданина Республики Беларусь, желая обеспечить гражданское согласие, незыблемые устои народовластия и правового государства, принимаем и утверждаем этот закон за защиту прав человека и гражданина``О свободе выражения общественного мнения, свободе слова, гластности, митингах, демонстрациях, протестах, референдумах, манифестациях,пикетах, собраниях, и других выражениях гражданской позиции и активности``.
1. Аресты, задержания, насилие, сопративление, оскорбления со стороны всех органов МВД РБ, и других государственных структур запрещены во време проведения этих мероприятий.
2. Массовые общественные мероприятия являются выражением зрелости и активности гражданского общества и направлены на увеличение благосостояние и счастье граждан Республики Беларусь.
3. Общественные мероприятия не требуют разрешения, а организаторы их информируют МВД РБ и все необходимые государственные структуры с единственной целью- присутствие их, фиксирование требований протестующих и их ИСПОЛНЕНИЕ в течении 24х часов.
4. Вся власть в Руспублике Беларусь принадлежит народу через его достойные представители в Парламенте.
Исполнение закона возлагается на МВД РБ, Прокуратура РБ, все ведомства и Министерства РБ, и неправительственные общественные организации.
Подписи: Председатель Парламента РБ, Президент РБ, Председатель Верховного Суда РБ.
|
|
|
 |
|
 |
|
|

 |
|
 |
| |
|
Прэмія імя Юліюша Бардаха. 2013 02 20 Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), які з’яўляецца сталым партнёрам Інстытута “Палітычная сфера” і адным з арганізатараў Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі, заснаваў Прэмію ім >>
|
Алесь Беляцкий на полгода лишен свиданий 2013 02 15 Алесь Беляцкий лишен свиданий, которые он должен был получить в ближайшие полгода. Эту информацию 13 февраля подтвердила администрация Бобруйской колонии № 2, где содержится политзаключенный.
|
Добрымі намерамі 2013 02 07 Думаю, што ў гэты юбілейны год кожны беларус, які хоць нейдзе друкуецца і выказвае свае думкі ў пісаным выглядзе, абавязкова напіша пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Час зараз такі, калі прадстаў >>
|
|
|
|
 |
|
 |
|